Дзед ладзiў з плугам,
Ладзiў i з касою,
Дзед жыў заўсёды з мазаля.
Зямной аднойчы ўзрушаны красою,
Красу i ў чалавеку ухваляў!..
Перш добра помнiў: скуль сам родам,
Гады маленсмтва дзе прайшлi…
Меў гонар-званне, дзед мой, –
Хлебароба,
Што й баранiў ашчадна на зямлi.
Ён рупнай працай дабрабыт свой множыў
i славу дарагiх сэрцу мясцiн.
i чалавекам быў на дзiва ён прыгожым,
i так прыгожа да канца дзён жыў!..
Яго душа вандруе памiж важкiх,
Вясеннiх, з дымкай, аблакоў…
Мне без падтрымкi дзеда цяжка,
Хоць дзед – дзiвак быў з дзiвакоў!..