Дзень Народзін канібала
А вось ежы досыць мала!
Плачуць, плачуць яго дзеткі:
"У супе косці ды шкарпэткі!
Тата, тата, хочам жэрці!
Мы галодныя як чэрці!"
"Ціха, вы, канібалята!
Будзе і у нас тут сьвята!"
І пакрочыў бацька ў лес.
Хутка ён бамжа прынес.
"Тата, тата, ён сьмярдючы!"
"Будзе боршч зато пахучы!
Для прыправы гэта толькі.
Вось, падсыпце, дзеці, солькі!"
Сам далей пайшоў шукаць
Дзе ж тут тлустага узяць?
Там худы, і тут таксама...
Галадаюць дзеці, мама.
"Што за край худых такі!?"
Йдуць насустрач мужыкі...
Прапаноўваюць "накапаць".
Канібал хацеў заплакаць.
"На гурок таксама зьеш!
Адмаўляешся?Ня п'еш!?"
Канібал стаў уцякаць,
Беларусы даганяць!
"Братцы, гэта ж канібал
Завітаў да нас на бал!"
Так крычалі людзі з вёскі
Перабіўшы яму косткі.
І памёр такі ён сумны...
Трапіў на народ разумны.
Во,пачалі з'яўляцца вясёлыя
Во,пачалі з'яўляцца вясёлыя хлапцы! А то - Паэзія,паэзія,пра кветачкі - тады паэзія.