Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзень Перамогі

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Сацыяльны парадак сыйшоў на нішто,
Астыгала ў рыштоку стабільнась,
Блёк-пасты, выскаляючы іклы штыхоў,
Фільтравалі асоб у цывільным.

Пазіраў абамлелы ад вусьцішы ўтул
Скрозь пабітыя шыбы трывожна,
Як панцэрвагэны гвалцілі цішыню
Й кулямётныя джалілі гнёзды.

І стаялі зьбялелыя, рукі ўгару,
Унтэрмэншавай лёкаі ўлады,
Калі па прашпэктах, трушчачы брук,
Да іх крочылі зондэркаманды.

Fashіonable ladіes аплаквалі свой пэдыкюр,
Шыхтаваныя на “пераплаўку”.
Ківачом на лятарні над імі глямур
Крэатыўна ў тахт ветру матляўся.

Змоўчала сакатаньне станцый FM,
Сьпешна вызваліўшы радыёхвалі
Нефарматным да сёньня сапрана сырэн,
Маршоўкам, volkslіeder і pagan-мэталу.

А калі раніцою праменным мячом
Прарвало сонца змроку аблогу
Мы зь біклагаў агнёвай глынулі нагбом,
Адзначаючы Дзень Перамогі.