Дзесьці ёсьць, буду верыць заўжды я, Апантана, да болю ў грудзях. Той агеньчык, дзяўчына сьвятая, Што прыносіць каханьня пах.
Дзесьці ты, і напэўна чакаеш, Паміж цемрай і безданьню сьлёз. Усёй пяшчотай сваёй саграваеш, І чароўным робіш мой лёс.