Зміцеру В, Альегрду Б., Іллю С, Віктару Ж.
Сонца – сподачак спякотнае плямы,
На якім цяжарнае яйка чакае жаўток.
Было мільярд гадоў таму малявана
Ці Да Вінчы, ці Драздовічам незнарок.
Але напачатку каляпладовыя воды
Жоўта-памаранчавых сполахаў магмы
Не таго, каго чакалі, прымалі роды.
Таму выцяклі ў прастору чорныя хмары,
Каб зрок не псаваць першабытнасці горам.
І зрабілася неба няўтульны-халодным:
Так бывае, калі прасуеццца промнямі мора
У сусвеце Модна Пост Мадэрновым.
Пасля родаў дзіця бураў і радыяцый
Пацякло да Зямлі, што не мела свайго абаронцы.
Знітавалася з небам азонава шчасным,
Вывяргаючы долу семені стронцый.
Бабка-сонца сачыла за ўцехай здалёку,
Галасіла па страчанай цноце маўкліва.
Новы час надыйшоў – нарадзілася Слова,
Сподак сонечны клаўся ў прамення магілу.