Працяты дзідай часу,
У полымі – жывы –
Адным бясконцым сказам
Ствараеш ты жыцці.
Між зорак і свабоды,
Напоўнены святлом,
Твой позірк няулоўны
Лунае за вакном,
З прастораю злучоны,
З’яднаны Перуном,
Ў няволі нескароны
Як быццам той Харон
Што душы пазбаўляе
Магчымага жыцця
І духаў выпраўляе
У бездань небыцця.