Дзіцячыя размовы.
***
-А мой тата – рэжысёр.
-А ў мяне айцец – шафёр.
-А мой тата спіць-храпіць.
-А майму нага баліць.
-А ў мяне – бязглузды самы,-
Гэтак кажа мая мама.
***
-Дзетак мама нараджае,
А дарослых хто стварае?
***
-А першы чалавек адкуль з’явіўся,
Бо мамы ж не было,каб ён радзіўся
***
-А ў нашага суседа –
Жонкі дзве,ты гэта ведаў?
Першая – вечная,
Другая – стрыечная.
***
-Ой,вы гляньце-ка:
Індык – гэта качка з банцікам!
***
Тралейбус
-А тралейбус – гэта хто?
-Брат трамвая і аўто.