Дзіця яшчэ не знае стратаў.
Яно яшчэ не носіць маску.
Дзіця гуляе з рутай- мятай
І верыць самым лепшым казкам.
Дзіцячы свет такі багаты.
Такі ўражлівы і чысты.
Дзіця заўжды – персона грата,
Калі смяецца ўрачыста.
Дзіцячы позірк прасякае
Прасторы верай і пытаннем.
Дзіця не чула слова :”Каін”,-
Ёсць толькі Авель – адчуванне.
Дзіця не ведае пра маску,
Бо маска першая ёсць згуба.
Дзіця – анёл з вясёлай казкі,
Дзіця ўсіх на свеце любіць.
Дзіця пад сэрцам – гэта свята.
Вялікі цуд – дзіця на сэрцы.
Паэт – дзівак, мастак і ратай,
Паэт – дзіця да самай смерці.
20.07.2012