Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Салаўёва Наталля

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Дзіця яшчэ не знае стратаў. Яно яшчэ не носіць маску. Дзіця гуляе з рутай- мятай І верыць самым лепшым казкам. Дзіцячы свет такі багаты. Такі ўражлівы і чысты. Дзіця заўжды – персона грата, Калі смяецца ўрачыста. Дзіцячы позірк прасякае Прасторы верай і пытаннем. Дзіця не чула слова :”Каін”,- Ёсць толькі Авель – адчуванне. Дзіця не ведае пра маску, Бо маска першая ёсць згуба. Дзіця – анёл з вясёлай казкі, Дзіця ўсіх на свеце любіць. Дзіця пад сэрцам – гэта свята. Вялікі цуд – дзіця на сэрцы. Паэт – дзівак, мастак і ратай, Паэт – дзіця да самай смерці. 20.07.2012 Levis X Jordan 6


Яшчэ не ацэнена
Плоці лялек складаюцца з рытмаў І гульні, і лятучых адзенняў, Ірэальнасць пачуццяў* – адбітак* Трапяткога , як космас, натхнення*; А вось Лялечнік…Божа магутны! – Ён валодае лёсам* іх жыццяў,- Ён,напэўна, іх крылаў заступнік, Такіх крохкіх* і тонкіх,як ніці. Ён спагадліва *іх прыручае,- А ягоны прызыў не пачуюць,- Будуць плыць у заўсёдным адчаі І сябе ў жыцці не ўмацуюць. Nike KD