Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзіўны ў парку сядзеў чалавек

Сярэдняя: 3.1 (7 галасоў)

Дзіўны ў парку сядзеў чалавек,
Спяваў рэквіем марным дням,
Пакланяўся памерлым агням,
Што Дзень знішчыў на веру Багам.
Пад цяжа’рам закрытых павек,
Ўтойвай думак гоністы ход:
Калі гэтай красы мастак не засек,
То навошта глядзець на заход?

Неба рыхлае і сухое
Следам белым разрыў самалёт,
І дзіцятка, раскрыўшы рот,
Правароніла свой паварот.
Лётчык хлопца зацяў за жывое,
З рычагамі й душу кранае.
Непатрыбна дзіцяці больш неба такое,
Па якім ніхто не лятае.

Ў кнізе пыльнай ды старажытнай
Грозны бачна з малюнкаў палац,
Ён займае вялізарны пляц,
Цягне тэкст за абзацам абзац.
Толькі вось у паветры туманны цяжа’р –
Над палацам сцяг белы лунае.
То навошта дзяржаве такі ўладар,
Што сапраўднай улады не мае?

Кнігу тую не першы год
Спрабавалі чытаць навукоўцы –
Нейкі вельмі стары прапойца
Надта ж хоча зрабіцца прамоўцам.
Збеглі літары разам у карагод,
Хоць чытай і з канца, і нанова.
То навошта краіне патрэбен народ,
Што не ведае роднае мовы?