За некалькі гадзін
Убачыць сто карцін
У краіне сноў
У выраю буслоў.
Дзядоў і сірацін,
Палацаў і хацін,
Сялянаў і паноў,
Крыжоў і валуноў
Міфічных дзён, часін.
У цемры я адзін.
Тытанаў і сланоў,
Кентаўраў і арлоў.
Ля багны каляін
Дзівосны аўтаспын
На транспарце Багоў
Я дома з ранку зноў.