|
Дзве тундры закаханыя..
Дзве тундры закаханыя,
які душы прастор!
Дарогі богам данныя,
і промні ясных зор.
Рукі две лебядзіныя,
ляглі на плечы мне ;
Каханая, адзіная!
Ці то ўсё ў сне?
Ці свет увесь хістаецца,
ці можа больш няма;
Ці мары мо збываюцца,
бо ты прыйшла сама!
Цябе кахаў праз годы я,
не ведаў меж, граніц…
Бо ты- сама мелодыя
вясёлкавых зарніц!
Бо ты- зара світання,
што ў маім вакне!
Ў ноч словы развітання
пяшчотна шэпчаш мне….
С табой успамінаюцца
гады за часам час,
Усё жывым з’яўляецца-
Кахання быль-расказ!
|