Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяды

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

…А Час нас аддаляе ад дзядоў,
вядзе іх ў цемру спыненых хвілінаў;
але й вяртае іх скрозь прызму сноў
і праз тунэль шчымлівых успамінаў.

Мы ва ўспамінах з продкамі ізноў
сказаць так многа можам у маўчанні,
бо непатрэбны вадаспады слоў
там, дзе гавораць вочы, дзе дыханне
адно на нас, здаецца, на усіх,
дзе змоўклі ўсе і радасці, й нягоды.

Сустрэча ў памяці…
Але ў свой час да іх
далучымся мы ўсе
і назаўсёды.