Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ДЗЯКУЕМ БОГУ

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ўсё вакол утульна і прыгожа,
Ў небе безліч зорак і планет,
Дзякуем, Усемагутны Божа,
Што стварыў такі цудоўны свет.

Бог Вялікі і Магутны можа
Задаволіць кожную з патрэб,
Дзякуем Табе, наш Любы Божа,
Ўдосталь нам даеш надзённы хлеб.

Болей як ніхто не дапаможа,
Калі вельмі цяжкі час прыйшоў,
Ты заўсёды, Міласэрны Божа,
Дорыш нам бацькоўскую любоў.

Разам з намі кожнае імгненне,
Ў час шчаслівы і ў пару трывог,
Мы схіляем прад Табой калені,
Добры і ласкавы сябра Бог.

Нас вядзе жыццёвая дарога,
Лічыць нам пражытыя гады,
З чыстым сэрцам Праведнага Бога
Будзем славіць за любоў заўжды.

31.10.2003