Дзякуй за лета
i дзякуй за восень,
Дзякуй за ранак
i вечар
бясхмарны!..
Дзякуй за ўсё,
Што ў жыццi адбылося, –
Шлях мой пакутны – не марны.
Шчасце чакала заўжды мяне дома,
Часта блукаў я па бездарожжы...
Дзякуй за Веру –
i самасвядомасць, –
Дзякуй, ласкавы мой Божа!..