Дзяржаўны воз цяжкі
Дайшоў да раздарожжа,
Ужо конік ледзь бяжыць
І возьніца ледзь гожы,
Зьвініць цуглём аброць,
Сьвішча бізун вялікі,
Здаецца, што вось-вось
Каняка скокне ўбрыкі,
Здаецца, што вось-вось
Патрэбна дапамога;
Спачын, цукар, авёс
І ўцерці лоб намоклы,
А абапал сьцяжын
Чужое пагалосьсе,
Ідуць, як йшлі заўжды
Ў спажыву воўкі-госьці.
-19.08.20.