Дзяўчынка з чырвонымі ружамі Прабегла праз раніцу светла Па вуліцы Веры Харужай З прыгожым вялікім букетам.
Было ў гэтым штосьці дзівоснае, Шчаслівае і веснавое. Услед ёй глядзелі дарослыя, Як быццам на штось незямное.