Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ecce homo

Сярэдняя: 5 (16 галасоў)

Вось – просты чалавек, кавалак біямассы
І будучы жыхар драўлянае труны.
Ці здольны ён спазнаць, застаўшыся сам-насам,
Як брыдка існаваць за кратамі маны?

Ці можа ён адчуць у гонцы мітуслівай,
Што гэта зноў над ім смяецца небасхіл?
Гадуйся, чалавек! Ты ў невуцтве шчаслівы;
Учора эмбрыён, а заўтра – толькі пыл.