Эх, бары, вы бары:
Кажух з белых імхоў,
Із галінак – шатры,
І агонь верасоў!
Паліць восень тугу
Па нязбыўшыхся снах…
У юнацтва бягу
Па забытых слядах.
Эх,бары, вы бары!
Сню я вас па начах…
Залатая пара –
Ў зялёных вачах!
© Copyrіght: Ганна Якубоўская