Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Экспромт

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Ах сініца-вестуніца,
Што ты б’ешся у акно? —
Можа, мілы мне прысніцца,
Што мне мроіцца даўно?
Мо паштоўкай у канверце
Сябра ўчую я цяпло?
Мо майго мілога сэрца
Птахам стукае аб шкло?
Рада б ты сказаць — не можаш,
Згадкі? Згадкі — як вада...
Сэрцайка ж маё варожыць:
Радасць будзе — ці бяда?