Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Экстрэмізм?

Сярэдняя: 3.9 (15 галасоў)

Прызналі экстрэмізмам "Ня быць скотам"...
Што голасна прамовім ім у адказ?
Ці зноўку прамычым што-небудзь употай,
як тое ўжо бывала і не раз?
Ім Песняровы лозунгі не любы,
ім "упоительны в России вечера".
Для іх - катэджы, яхты ды спортклубы...
А нам, відаць, апомніцца пара.
Бо тут будуюць шкодныя заводы,
бо радыяцыяй жадаюць нас дабіць!
Бо сёння - забароняць "Ня быць скотам",
а заўтра - не дадуць па-людску жыць!
Жахаецца народ ад мовы роднай,
на "чалавечы" просіць перайсці.
Тут без нагляду вольна і свабодна
Хутка два крокі будзе не прайсці.
Жаданне не быць быдлам - вось крамола!
Для тых, хто заганяе люд у хлеў.
На пастухоў з райкаму камсамола,
на гэтых вось манкуртаў - наш спадзеў?!
Спаскудзілі краіны нашай імя,
паставілі народ у жывёльны стан...
То будзем зноў нямымі і глухімі?
Ці ім пакажам, хто тут гаспадар?
Скідай ярмо, прыгнечаны народзе!
Бо дачакаемся - пагоняць на ўбой.
Святая твая мара - аб Свабодзе.
І праўда Божая заўсёды за табой.