Брат беларус, у далёкі край,
Цябе мы сёння выпраўляем,
Заўсёды ў шчасці сустракай,
Таго, што мы ўсе жадаем.
Жадаем радасці жыцця,
І хочам роўнасці й свабоды,
Ні халуслівага ныцця,
А незалежнаці народа.
Цябе чакае гэты лёс,
Чакае ён за акіянам,
І горам там ён не парос,
Ён не парос яшчэ бур’янам.
Але ніколі не забудзь,
Чыёй зямлі ты родны сын,
У душы сваёй заўсёды будзь,
Там дзе ў лясах расце палын.
Ты называйся беларусам,
І гонар чуй ад гэтых слоў,
Ты не здавайся пад прымусам,
І памятай зямлю бацькоў.