Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Эмілія Плятэр

Сярэдняя: 1.7 (3 галасоў)

Дзе сонца малую яе цалавала,
Дзе кветкі й народныя песні збірала,
Дзе танцы народу свайго танцавала,
Дзе слодыч і горыч кахання спазнала,

Успыхнулі, быццам паходні, каліны,
І бачыць нябёсам без слёз не магчыма:
Свой люд падымае на бітву дзяўчына,
Каб больш не таптаў вораг роднай краіны.

Гаворыць: “Ад волі і нашай залежыць
Ці будзе ў нас зноў панаваць Незалежнасць!”
За ўласныя грошы набыўшы ім зброю,
Паўстанцаў, ёй верных, вядзе за сабою…

… Крывёю іх шчодра зямелька паліта,
Таму гэтак добра і родзіць тут жыта.
Ды горка рабінам на мілай радзіме,
Дзе легла касцьмі – прыгажуня-графіня.

Тут вольныя зараз вятрыскі гуляюць –
Каліны ў паклоне галовы схіляюць.
І неба запальвае свечкі не ў скрусе:
Свая Жанна д’Арк ёсць і на Беларусі!