На востры кант барвовых дахаў, Паміж прутоў антэн, на лёд Упала сонца — збітым птахам... За ветрам, у сіні краявід, Між велічы бетонных гмахаў, Праз браму ночы вечар знік... На чорным небе звар'яцелым Накрэслю крэйдай месяц белы.