Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць каханне!

Яшчэ не ацэнена

Дзень, калі мы будзем побач,
ноч, калі мы будзем разам –
адрадзіць каханне спроба
(чалавек кахае часам).
Памыляецца часова,
ці жыве пачуццем вечна –
распазнаць беспамылкова
немагчыма. Недарэчна
планаваць каханне, толькі
тая ноч, калі мы разам
прыціскаемся, як долькі
апельсінавыя, па-за
межы простага пачуцця
нас штурхае паступальна.
І плывуць, як лодкі, грудзі
па малой і цеснай спальнай.
Як у вершах Пастэрнака:
воск слязьмі, крыжамі рукі,
ногі… Стогны, бы адзнака –
эйфарыі гукі. Гукі!
Чутна зверху, чутна знізу:
мы плывём па акіяне.
Падвяду пад вершам рысу:
мы кахаем!
Ёсць каханне!

26.02.2016