Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фантазёр

Яшчэ не ацэнена

У лесе з дедам мы гулялі.
Ў кошыкі грыбы збіралі.
Вось пад ёлкай незнарок
Паказаўся кругляшок.

Кажа дзед:"Расце грыбок."
Я кажу:"Расце дамок.
Вырасце вялікі дом
З перламутравым акном.

А калі надыдзе час
Ён пакліча ў госці нас.
Скажа:"Сябра мой Антось
Будеш ты мой першы госць."

"Ну і справы,-кажа дзед.
Гэткага не бачыў свет.
Дом як рыжык вырастае,
А потым у госці запрашае."

Я кажу:"Так весялей.
У мяне поўна ідэй!"