Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фашысцкі бункер

Сярэдняя: 2.5 (6 галасоў)

Фашысцкі бункер
У гады фашысцкай акупацыі ў многіх акупаваных вёсках Беларусі меліся нямецкія бункеры, якія нагадвалі аб “новым парадку” акупантаў і наводзілі страх на мясцовае насельніцтва. Быў такі бункер і ў вёсцы Агароднікі Лідскага раёна.
Стаў з позіркам халодненькім
фашызм на поўны рост…
У вёсцы Агароднікі
нямецкі бункер ёсць.

Узгоркам узвышаецца
пакрыты дзёрнам дах.
Пад ім фрыц прызвычаіўся,
абрыс жылля надаў.

Тут кабінет фельдфебеля,
казарма для салдат.
Фельдфебелю нявесела –
гатовы дыхту даць.

Сярдзіты, нездаволены,
з сабакам ходзіць ён,
“палюе” на зняволеных
(і нават на дзіцё).

Сабака немца бравага
гатовы аббрахаць.
Вясковы солтыс – правая
фельдфебеля рука.

У радавых накурана
(дымяць бамбізы два).
Медпункт, склад зброі, куханька
ды з вязнямі падвал.

Ідзём не на прагулачку,
пакінуўшы дамы, –
для фрыца чысцім бульбачку,
бялізну мыем мы.

І мы не мухі сонныя,
і ім не да дрымот:
карчуюць пні мясцовыя,
пільнуюць немцы мост.

Фельдфебель люты ў крэсліца
пагрузіць пухлы зад…
Фельдфебелю не дрэмлецца:
“палюе” ПАРТЫЗАН!