Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фатальнасьць.

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Дні жыцця – як Тэрыторыя,
на якой Шляхі няведамы.
І само Жыццё – гісторыя,
дзе шчасце, змешанае з бедамі.

Дні – бываюць, як раманы.
Год – бывае, як расказік.
Перасказ жыцця – падманы,
каб слухачоў уразіць.

Дні жыцця – як Край адкрыццяў,
сустракаецца ўсялякае.
Можаж нават ў ім згубіцца –
як малЫ дзіцятка.

Год – бывае, быццам казка.
А хвіліна жУццю.
Нашымі Лёсамі – як цацкамі,
нехта ж “там” балУецца…
*+*
18 кастрычніка 2014 г.