Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фіраначкі

Сярэдняя: 4.9 (10 галасоў)

Яшчэ і пугач маўчыць у густым пралесачку,
А я зашморгнула ўжо фіраначку,
Перабрала ложак, адсунула засоў.
Ну, што ж ты не ідзеш, каханы мой?
Перабрала ложак, адсунула засоў.
Ну, што ж ты не ідзеш, каханы мой ?

А за сцяною лес, ноч нелюдзімая,
Надзела сукенку тваю любімую,
Накрыла стол гарой, намалявала броў.
Ну, што ж ты не ідзеш, каханы мой?
Накрыла стол гарой, намалявала броў.
Ну, што ж ты не ідзеш, каханы мой?

Забыўся, як сцежку пратаптаў нагамі босымі,
Як вусны цалаваў, гуляўся з косамі,
Або разлучніца заваражыла кроў?
Ну, што ж ты не ідзеш, каханы мой?
Або разлучніца заваражыла кроў?
Ну, што ж ты не ідзеш, каханы мой?

Каханы мой …
Каханы мой …
Каханы мой …

14.07.2020г.
Пераклала з русскага Лілія Воранава (Журавінка)