Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Флюгеры

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

О, як усе загаварылі!
Як быццам клапан хто адкрыў...
А што канкрэтна мы зрабілі,
Каб гэты свет святлейшым быў?

У грудзі б'юць сябе без жалю,
«Перабудуемся!» – крычаць
Энтузіясты, што крычалі
Зусім нядаўна: «Не пушчаць!»

Яны, як флюгеры пад ветрам,
Старанна круцяцца й цяпер,
А мы глядзім і не дапетрым:
«Калі ж іх возьмуць за каўнер?»

А хто іх возьме?.. Мы ж прывыклі,
Каб за трыбунай хто стаяў
І, нос задраўшы, як той цыркуль,
Нас заклікаў і павучаў.

А можа, час настаў успомніць,
Што шлях жыццёвы недаўгі,
I ў задуменні сціснуць скроні:
«Навошта Бог нам даў мазгі?..»