Улад   Скамарох
			ФУТБОЛЬНАЯ  НАСТАЛЬГІЯ
			Заўзятары – што  ідыёты …
			Вазьмі   хакей ,  гандбол ,  футбол …
			“Да  лямпы”  мне  ў  чые  вароты
			Якім   ражном   заперлі   гол .
			Раней   ахвочы   да   “тусоўкі”
			Наведваў   часта   стадыён ,
			Xоць   дакучаў    “Спартак”  маскоўскі
			Крычаў:  “Дынама – чэмпіён  !”
			Роў  унісон:  “Суддзю – на  мыла !”
			І  там  мой  голас  меў  вагу ,
			Піў   вінаграднае   “чарніла” ,
			Не  прапускаў  сваю   чаргу .
			Што   да   піўца   альбо   цыгарак ,
			Аб  гэтым  лепей  прамаўчу –
			Адно  скажу – было  меньш  марак ,
			Хай  якасць – сціпленька   ваччу…
			Крычалі:  “Саша  Пракапенка !
			Нальём   “Партвейну”-свежаку ,
			Ці  ж  перашкода  табе    “сценка” ,
			Збі  голам   гонар   чужаку” .
			Наш   беларускі   “Марадона”
			Сваіх    “тыфозі”   ведаў   густ ,
			Бабруйск – футбольная    “Сарбона” ,
			“Пракоп” – яе  казырны   туз.
			Курненін ,  Гоцманаў,  Курбыка …
			Каго   не   ўзяць – усе  майстры ,
			Каманда   ігракоў   вялікіх ,
			Гульня – іскрыстыя   кастры .
			“Дынамаўскі”   футбольны  крэйсер
			Вёў    Малафееў   Эдуард ,
			Ён  ад   “халтуры”  наймалейшай
			Мог   разыйсціся  не  на  жарт .
			Сядзеў   спакойна   вельмі  рэдка
			На   лаўцы   нашых   запасных ,
			З  падзказкай   моцнай ,  мудрай ,  цэпкай
			Па   броўцы   гойсаў ,  бы  той  псіх ,
			Так,  той   футбол   быў   адмысловы ,
			Бо   захапляла   ўсіх   гульня …
			Зазначу   я  цэнзурным   словам –
			Цяперашні   футбол – хлусня .
			Хіба  ж  сягоднешнее   тое ?!..
			Як   і   заўзятар ,  стадыён …
			Цыгаркі,   піва   і   спіртное
			З   трыбунаў   выкінулі  вон .
			Гульня  не  мае   “прывароту” –
			Тактычны   і  тэхнічны  брак ,
			Часцей    “халявай”   у  вароты
			Патрапіць  мяч,  чым   як   “мацак”…
			Цяпер   не   стадыён – канцлагер !
			Заўзятар   кожны – пад  канвой !
			“Шманаюць”   быццам   у     “ГУЛАГУ” !
			Пад  час   гульні – “над   галавой” !
					-2-
			Каб   ад   уладаў   меньш   тэрору –
			Магчыма  б ,   боек  не  было ,
			Хіба  ж    “фанатам”   трэба   гора
			Калі    “не  браць   іх   пад   крыло”.
			Раней    усё    было   прыстойна –
			Апекі   меньш – парадку   больш …
			Заўзятар   знешне   быў   спакойны ,
			Інакш,  самому   будзе   горш .
			Гульні   любой   найгоршы   вынік
			Не   быў   як   чырвань   для   быка .
			Найгоршае – заўзятар-цынік
			Аблае    гора-іграка.
			Не   маю  схільнасць  да  аблогі –
			Таму   пад  піва,  тытунь,  харч…
			Не   пакідаючы    “бярлогі”
			Смакую  як   ганяюць  мяч.
			А     “на   крайняк”   зайду  з  сябрамі
			На  свой    мясцовы    стадыён,
			Каманда  наша , паміж  намі ,
			Заўжды – мясцовы    чэмпіён !
Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч