Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

роздум

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

* * *

Час каменні пазбіраць,
Не раскідваючы болей,
І фундаменты пара
Пазакладваць нам з любоўю.

Брукаванкаю яны
Могуць класціся пад ногі.
Ў лазні ім няма цаны,
Што ратуе ад знямогі.

Час каменні пазбіраць –
Не хапаць з нябёсаў зоркі, –
Дзецям даць урок дабра,
Каб не зналі долі горкай.

Лепей поле засяваць, –
Каб радзіла нам на шчасце, –
Час каменні пазбіраць, –
Іх за пазуху не класці…



Сярэдняя: 4.4 (13 галасоў)

Я не спяшаючысь іду,
пакрыху думаю,
аб нечым…
Ў скарбонку памяці кладу,
штось з думак –
што хачу збярэгчы…

Што-небудзь нават запішу –
каб засталася думка дзецям…
Паволі йду, і не спяшу –
бо, шлях жыцця нікуды не падзенецца…

Што сустракаю я на ім –
ператвароаю ў разважанні…
Пакіну зямлякам маім –
не ў Назіданне,
а – з Пашаны…

Я сам шукаў
ўсялякі Сэнс –
у думках продкаў…
Збіраў сабе іх,
быццам Крэз –
цяпер раблю наадварот я…
*+*
30 траўня 2014 г.
**(КрЭз – цар Лідіі, з легендарным багаццем).



Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)

І праз жыцьцё лятуць каметы,
Сьвятлом апальваючы зрок -
Стае тады ўсё бяз мэты,
Спаўзае ў думкі едкі змрок...
Што ж, і ў жыцьці бываюць спрэчкі:
Нібы каметай пралятуць,
Зімовым жарам жвавай рэчкі
Глыбока ў сэрцы запякуць,
А так хацелася б спакою,
Бяз клопатаў і бяз журбы,
Сваёй ішло каб чарадою:
Хвіліны, дні, гады, вякі...



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

***
І ў вас бывала?..
Сустрэнешся.
Разгаворышся,
Уразішся,
Адкрыешся.
Як на духу,
Наросхрыст,
Шчыра-шчыра…
А потым…
Шкадуеш.
Чаму не стрымаўся?
Не разгледзеў:
Суразмоўца – танны чалавек