Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гадзінай шарай, нібы ў Леце,..

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Гадзінай шарай, нібы ў Леце,
канаў і дол, небасхоў,
і раптам – вызарыла ў свеце,
я думала, што гэта вецер,
а гэта ты была, Любоў!

Я помню позірк навальніцы
і гуд далёкіх перуноў
і ліўняў шум над доляй ніцай,
і смагу – век не наталіцца,
а гэта ты была, Любоў!

О, як я прагла той сустрэчы
у плыні дзён, у лёце сноў!
Я думала, мне шаль на плечы
накінуў летні сіні вечар,
а гэта ты была, Любоў...

з кнігі "ПЛАЧ ПА АНЁЛУ" , Мн, "Логвінаў", 2004



Выдатны верш, Людміла! Проста

Выдатны верш, Людміла! Проста цудоўны!

Трохі запінаўся на другім радку - не хапае галосных, як быццам ...

Дзякуй надобрым слове! У

Дзякуй надобрым слове! У другім радку прапушчана "і": канаў і дол, і небасхоў...