Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гай

Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)

і дрэва гэтае ўпала
самотна росшы ў гаі.
не мужыцкая рука яго зрубала
не мужык яго вырашыў ссякчы.
бярозка доўга памірала
яна гніла з нутры.
тачылі яе чэрві,
грызлі яны яе з нутры.
ніхто не чуў болю ў плачы
ніхто не чуў яе мальбы
а яна ў самоце моўчкі памірала
не ў сілах быў ветрык ей дапамагчы.
бярозка звонку выглядала стройнай
была прывабна, як і ўсе
цудоўна ў весну загарала
пупышкі ярка па вясне.
але ў нутры ўжо ўсе трымцела
і па ціху ўсе гніло.
яна такой сумнай долі не хацела.
але час настаў, жыцце яе прайшло.
час прыйшоў пакінуць гэты свет так рана
не паспеўшы тут пакінуць след.
яна знямоглая рухнула,упала .
і ніхто не ўзгадае пра яе
адзін ветрык шпаркі хуткі
усе плакаў, ен вельмі сумаваў
і скочыў у гай бярозавы бялюткі
ён рваў ўсе, і грозна ён крычаў
крычаў чаму на дапамогу
ёй прыйсці ніхто не змог
хто загінуць ёй дазволіў?
крычаў ветрык ўсе дарэмна
і адказу не пачуў.
у гатэм гаі жыцце ляціць імгненна
усе чакаюць долячку сваю.
гаротна птаства заспявала
злостна ветрык лісце ўсе ірваў,жбурляў
і зязюле болей не кувала
і гнеў нічога не змяняў.