Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

галасаваў за Барыса Ельцына

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

галасаваў за Барыса Ельцына
паважаў Сораса
паважаў Тэтчэр
паважаў Клінтана
чытаў Фрыдмана
чытаў Попера
чытаў Хайека
чытаў Мізеса
хацеў заняцца бізнесам
хацеў стаць рэйдэрам
стаць рэперам
стаць рокерам
стаць байкерам
стаць маклерам
стаць брокерам
стаць хакерам
стаць трэйдарам
стаць трэйсерам
стаць хіпстэрам
стаць віпстэрам
стаць аўтарам
стаць скрыптарам
стаць блогерам
стаць байерам
стаць коўчэрам
стаць шоперам
стаў дрочарам
стаў двачэрам
стаў гопнікам
стаў ватнікам
стаў Брэйвікам
стаў Герынгам
стаў Гітлерам
стаў Гімлерам
стаў Гебельсам
стаў цемраддзю
стаў поскуддзю
стаў подласцю
стаў пошласцю
стаў пошасцю
стаў гадасцю
стаў вадкасцю
стаў мякаццю
стаў крэмляддзю
галасуе за Ўладзіміра Пуціна