Ты адхінула росную галінку,
Адкрыла мне чаромхавыя нетры.
І я да цішы белай прытуліўся
I захлынуўся маладым паветрам.
Пасьля вяртала памяць неаднойчы
Імгненьне, дзе адчайна выплывалі
З пялёсткавай завеі толькі вочы,
Шчасьлівыя, без парушынкі жалю.
Мой дзень,
Як колас,
Долу пахіліўся
У полі апусьцелым, безгалосым...
А тая — з-пад рукі тваёй —
галінка
Калышацца, гайдаецца над лёсам.
І гэты, і іншыя вершы Сяргея
І гэты, і іншыя вершы Сяргея Законнікава валодаюць містычнай магіяй, яны здольныя імгненна браць у палон пачуцця душу і жыць там вечна.