Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гальштук у шафу закіну...

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)
                              М. Стральцову

Гальштук у шафу закіну.
Босы — бягом на грудок,
дзе і цяпер канюшыну
косіць знаёмы дзядок.

Зноўку на міг уваскрэсне
ў горле маім камяком
экспапулярная песня
з некалі юным дзядком.

Пішацца далей паэма —
росчырк сялянскай рукі. 
Пішацца вечная тэма
цераз пракосы-радкі.

Хай непрывычна мне босым —
пожня пракосаў, бы мазь;
спіртам — гаючыя росы...
Дзякуй за песеньку, Ясь.


Цудоўны верш. Асалода.

Цудоўны верш. Асалода. Дзякую, Анатоль.

я ганаруся табою!

я ганаруся табою!

Вой, які верш добры! Віншую!

Вой, які верш добры! Віншую!

Вой, які верш добры! Віншую!

Вой, які верш добры! Віншую!