Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ганаруся роднай моваю!

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Ганаруся
роднай моваю!
********************
Мілагучная,
Далікатная
Поплеч з гуслямі
Мова таткава.

З сенажацямі
Ды з палеткамі
Мова матчына
У садзе кветкамі.

Як саловачка,
Галасістая.
Што ні словачка –
Прамяністае.

І шчымлівая,
І балючая,
Гаманлівая,
Неўміручая.

Травы росныя,
Промні-кропелькі,
Мова боская –
У канопельках.

Як вясёлачка,
Каляровая.
Ганаруся я
Роднай Моваю!



Вельмі выдатна! Раю на

Вельмі выдатна! Раю на вышымайкі па радкам.... Вялікі дзякуй!!!