Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гарбуз і танк. Басня

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Кавун у Драздах...
І танкі пад Славянскам...
Няўжо не надакучыла спадарству?
Шаноўныя!
Над намі
Ладзяць здзекі...
Непрафесійнасьцю, махлярствам...
Ужо і не дзяржава...
Нейкі МММ...
Калі ...і дзе
Змагацца па-сапраўднаму
Пачнем мы?
Бо скончылась ...
Цярпенне ў мяне!
І ўжо не вытрымаць галечы,
Настае што ...
Наперадзе ўсё горшы
Малюнак бачыць мозг мой...
І Гродна, Ворша...
Гомель і Бярэсьце...
Калі паўстане ўжо ўрэшце рэшт?
Пра Менск асобная размова...
Дразды даўно патрэбна
Зруйнаваць...
Зрабіць ізноў ...
Бульбяным полем...
Бо бульбы беларускай...
Не хапае...

І так заўсёды...
Я пачынаю верш пісаць...
Злуюся ...
Слязьмі ад гора
Абліваюся...
А потым зноў ...смяюся...
Без смеха нельга
Перажыць той жах,
Што адбываецца...
Са смехам мо пайду ў краму...
Набуду вілы там...
Змагаркай стану...
Бо разабралі ў краме танкі...
Цяпер яны ў Славянску...

Чакаць ці доўга нам
Развязкі?
Бо пад Славянскам...
Кавуны расьці павінны,
А не колькасьць танкаў!