Гартаю дні – жыцьця старонкі,
Не пасьпяваючы разгледзець
І расчытаць, і зразумець
Абзацаў, сказаў, кропак, словаў…
Што скрыта там? Якою мовай
Па мне анёлы будуць пець
У небе белым песьняў звонкіх?
Гартаючы жыцьця старонкі,
Адрозьніць золата і медзь.
У хуткаплыннасьці пасьпець,
Зьлятаючы нябачнай зьнічкай,
Спыніцца ля старой каплічкі.