Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Газета-штык

Сярэдняя: 2.9 (19 галасоў)

Газета-штык
Да 75-годдзя “Лідскай газеты”
У 1943-1944 гг., да самага вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, газета “Уперад” (папярэдніца “Лідскай газеты”) выдавалася падпольна. Друкаванае слова таксама сыграла сваю ролю ў барацьбе з ворагам.

Нас прапагандай, фрыцы, не паганьце!
Фрыц, не мялі падобна ветраку!
Насуперак фашысцкай прапагандзе,
“Уперад” робяць Коган і Драгун.

Па зводках, зноў на лбе ў фашыста шышка –
журацца акупанцікі-глісты.
У зводках Савінфармбюро ліст сшытка.
Смяртэльна небяспечныя лісты!

Як Арміі Чырвонай, іх чакаюць
і радуюцца востраму пяру.
Хоць небяспечныя – але чытаюць.
Хоць небяспечныя – а вось бяруць.

Як пачыталі – перадайце іншым
газету-штык, газету-кулямёт,
бо ўсё, што ў баявой газеце пішам,
для барацьбы дае такую моц!

Займаецца ў нас прапагандай вораг…
Фрыц, не мялі падобна ветраку!
Упэўненасць у перамозе дораць –
“Уперад” робяць – Коган і Драгун!