Гэй, наперад, покі сэрца
Б'ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы;
Гэй, да сонца! гэй, да зор!
Хай бацькі стагналі ўчора,
Йшлі на той сьвет без пары;
Сёньня ў нашай моцы гора,
Мы – жыцьця гаспадары!
Думка ў думку, дружна, сьмела
Усе наперад грамадой!
Кожны ведай сваё дзела,
Знай, за праўду крэпка стой!
К новай долі шлях нам ляжа,
Як на небе Млечны Шлях,
Слова, дум ніхто не зьвяжа,
Жыць, цярпець не будзе страх!
І не стане больш пакуса
Першых-лепшых збоку браць,
Славяніна-беларуса
Вечна ў лапці абуваць.
Дык наперад, покі сэрца
Б'ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы!
Гэй, да сонца! гэй, да зор!
Не гей, а гэй (эй). Гэта
Не гей, а гэй (эй). Гэта трэба быць альбо дурням, альбо ізврашчэнцам, альбо правакатарам, каб такое убачыць у Купалы:(
Класс
Класс
Не разумею навошта на такім
Не разумею навошта на такім паважаным сайце рэкламаваць усю гэтую галубятню. Наш беларускі генафонд і так як гаварыцца на грані, а вы друкуеце аўтараў, што пішуць пра геяў. Вось як гэта разумець? "Годзе млеці ў паняверцы; Гэй, да сонца! гэй, да зор!" Няўжо ім зямлі мала і вы хаціце татальнага не пабаюся гэтага слова касмічнага панавання блакітных? Сачыце за тым, што вы друкуеце. Бо вас жа чытаюць і маленькія...
Ты зусім дурань, альбо
Ты зусім дурань, альбо прыкідваешся? Гэта Купала напісау́ 100 гадоу́ таму, калі слова гей (эй) не мела аніякай негатыу́най акраскі. Сэнс верша у іншым. Не ведаю, якім трэба быць дурням, Каб гэта не зразумець:)
"чалавек", відаць, сам
"чалавек", відаць, сам брудны гомік, калі ў купалавым класічным вершы убачыў геяў. ГЭЙ - гэта вырыянт агульнаславянскага ГОЙ, а не гей.
Не видишь, троллит человек.
Не видишь, троллит человек. Зачем кормишь его, из жалости к угрожаемым видам, что ли?
Гісторыя
Гісторыя паўтараецца?
......Тады і мы можа будзем жыцця гаспадары?
честно не знал что купала, но
честно не знал что купала, но в перепеве айкю и вольского цепляло!