Забыліся зчасам,
Прададзены людзям,
Забруджаны шляхам
І цяжкім палюддзем.
Як сівы і смелы
Манахі ды воі.
Ішлі ад малітвы
Да бешанай зброі.
І ў гэтых галовах
Быў розум і вера,
А ў сэрцах і скронях
Змагання халера.
Бо ўсё іх спаткала,
Але ж не купілі.
Бо маці з іх ткала,
Хоць людзі і білі.
Кідалі ў цемру,
Каб рукі ламалі.
Бо верылі ў веру
І з ёй паміралі…
Усіх жахі пужалі
Жыцця ды атруты,
Вы іх затрымалі?
На друзгі ўсі путы!
Струменькай жывою
Не бачучы волю,
Усі да аналою
Штурхнуць яны долю...
І хочацца верыць,
Што сонейка будзе...
І хочацца ведаць,
Што іх не забудзе...