Трэба быць моцнай, нібыта сталёвая куля.
Як пластылін пластычнай, калючай, як дрот.
Каб незнарок не разбілі, у дугу не сагнулі,
не разамкнулі кантакт, не зламалі завод.
Не зашчамілі сэрца няспраўдным каханнем.
Кожную раніцу ты выходзіш на рынг.
У жылах пульсуе сама-тваё-захаванне –
мацерыковы твой, мацярынскі інстынкт…
Трэба быць моцнай. У вогненай гігіене
гэтай сатлеў макіяж перманентны твой.
Кожную раніцу ты адпускаеш шчапленне
сэрца свайго і распачынаеш бой
за сябе…