Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гэта – дарога ў Рай...

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

Гэта – дарога ў Рай.
Гэта – сцяга да Пекла.
– Божа, параду дай,
выбраць якую лепей.

Першая – кроў і боль.
Крочыць другой салодка…
– Божа, прашу, дазволь
выбраць між двух – сяродку.



Выбар заўжды ў нас. Хочаш не

Выбар заўжды ў нас.
Хочаш не хочаш - дыхай.
Трошкі часцей у час.
Трошкі марудзь у зіму.

Толькі ўсё ж дышы
гэтым паветрам сівым.
Іншае не ў вады,
Іншае з горкім дымам.