Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гэта — ты...

Сярэдняя: 4.1 (10 галасоў)

Я не ведаю, як гэта трасца завецца
і ці ёсць у ёй край ці мяжа:
ледзь убачу цябе, зноўку тахкае сэрца
і аслаблыя рукі дрыжаць.

Адчуваю: бяда! Адшукоўваю, дзе бы
ўратавацца ад стрэчы з маной:
ледзь зірнеш на мяне — і зрынаецца неба
і збягае зямля пада мной.

У жудоце такой ці далёка да згубы?
Ды вось дзіўна — хоць падай, хоць стой —
што не толькі з чароўнае люстры Ют'юба
мучыць вобраз агучаны твой.

А адкульсьці знутры і аднекулі звонку
І не збегчы, і прэч не прагнаць...

Ты — усюль.
Ты — заўжды.
Ты — прывід-забабонка.
Ты ўсё разам: і багна, і гаць,

і захмарнае сонца, і ўзімку — залева,
і у маі — зіма — на гады.
І усё, што не з правага боку, а злева—

гэта — ты,
гэта — ты,
гэта — ты...