Далоў трывогу, віват спакой!
На сьнезе танцуюць анёлы радасьці,
Бачу іх у вакно.
Хто сказаў, што людзі ня ўмеюць лётаць?
Я адваротнае дакажу,
Надзену на шыю каралі з лотаці,
Ступлю на мяжу.
Гэты дзень – крышталёвая звонкая ваза,
Мне анёлак падасьць руку,
І неба роднае для адважных
Пацалуе шчаку.