Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гімн вершу

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Верш на свабоду з душы маёй імкнецца
Радкамі, слоўцамі да вуснаў, а тады…
Матулі песняю пяшчотнаю пральецца,
Убранствам белым ляжа на сады.

Верш на свабоду ён напіўся траваў,
Ў цішы святой спалосканы дажджом
І голас прашчураў і звон далёкіх храмаў
Ён як ручнік, што вытканы радком.

Ён песня, плач, і смех, і навальніца,
Сагрэтая ралля маёй вясной.
Крыштальны ён як родная крыніца
Навекі дараваная зямлёй!

Верш на свабоду бывае і з адчаем,
І сцяўшы зубы са слязінай напрасткі,
Гартанным крыкам неба разрывае,
Каб там у высях гартаваліся радкі.

Верш на свабоду, ён непераможны,
Цяплом сагрэты сэрца і душы.
Сваечасовы, мужны не адложны,
Які не раз пажарышчы тушыў.

Ён песня, плач, і смех, і навальніца
Сагрэтая ралля маёй вясной.
Крыштальны ён як родная крыніца
Навекі дараваная зямлёй!