Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віктар Худавец

Сярэдняя: 5 (1 голас)
І зноў нядзелька, зноў бліны- Яны святочны пачастунак. Бо ён з душэўнай глыбіні Цудоўны сонечны гатунак. І дзякуй кажа кожны з нас, За смак жыцця у кожным бліне. І гэта повязь і праз час У нашых праўнукаў не згіне. Таму ўсмешка у вачах Сардэчнага цяпла багата. Благаслаўлёны Богам пах Смакуе шчодра наша хата! Mercurial Superfly low


Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Было адчынена акно І бэзу пах напоўніў хату, І ўсміхаўся сціпла тата О, як было гэта даўно. І сябравала сонца з дахам, Яны заўсёды за адно. У вішняку спявала птаха, А мы збіраліся ў кіно. Юнацтва дні, раса на травах, І ўспамінаў не злічыць, Пад тапалінаю на лавах Дагэтуль музыка гучыць. Пад тую музыку і мары – Няслі душы сваёй святло І патаемна шчасце ткалі, Каб сапраўды яно было. І песціў птаха спеў заўзята Удзячны слых наш за адно, Духмяны куст, грудочак мяты У распахнутае акно. Юнацтва дні, раса на травах І ўспамінаў не злічыць Пад тапалінаю на лавах Дагэтуль музыка гучыць. Air Max 1 Ultra Moire


Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Верш на свабоду з душы маёй імкнецца Радкамі, слоўцамі да вуснаў, а тады… Матулі песняю пяшчотнаю пральецца, Убранствам белым ляжа на сады. Верш на свабоду ён напіўся траваў, Ў цішы святой спалосканы дажджом І голас прашчураў і звон далёкіх храмаў Ён як ручнік, што вытканы радком. Ён песня, плач, і смех, і навальніца, Сагрэтая ралля маёй вясной. Крыштальны ён як родная крыніца Навекі дараваная зямлёй! Верш на свабоду бывае і з адчаем, І сцяўшы зубы са слязінай напрасткі, Гартанным крыкам неба разрывае, Каб там у высях гартаваліся радкі. Верш на свабоду, ён непераможны, Цяплом сагрэты сэрца і душы. Сваечасовы, мужны не адложны, Які не раз пажарышчы тушыў. Ён песня, плач, і смех, і навальніца Сагрэтая ралля маёй вясной. Крыштальны ён як родная крыніца Навекі дараваная зямлёй! Nike React Element


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Я лячу да цябе як на крылах, Дарагая матуля мая. Ты святочны свій столік накрыла І чакаеш мяне ля акна. Не хвалюйся, мая дараная, Дзе б ні быў, да цябе вядзе шлях. Букет кветак пяшчотна трымаю Для найлепшай, цябе, у руках. Недалёка я ўжо ад парога, Дзе дзяцінства блукала маё, Бо ў думках не маю нічога, Толькі б сэрца суцешыць тваё. Я з’яўлюся, як ты і жадаеш. Ты казала, няйлепей няма На душы, як мяне сустракаеш, Нібы ў сэрца прыходзіць вясна. Вось-вось браму крану я рукою, Яшчэ момант і слова – “сынок!” Як жа добра нам будзе з табою У гэты ясны святочны дзянёк! Ты ізноўку дасі моцы крылам, Каб ляцець па жыцці мне штодня, Залятаць да цябе, добрай, мілай, Дарагая матуля мая. adidas