Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Глянь!

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Глянь!
У памяць аб падзеях 1941 года

Глянь: на колах на губастых
гужам змей неабстраляных
мехкалоны акупантаў
павалілі цераз Збляны.

Глянь: імчаць матацыклісты
ў чорных касках і плашчах.
Фрыц на мота як уліты.
Цэлы сажань у плячах.

Круглая бляшанка збоку.
Аўтамат наперавес.
Просіць малака па-польску
гэты страшны чалавек.

Глянь: на фоне агарода
робіць памятнае фота
афіцэр пры ўзнагародах,
у наваксаваных ботах.

Выгаленыя салдаты.
На кабінах – свастыка.
Грае гарманіст заўзяты
“Аўгусціна” хвацка.

Глянь: маркотная карціна
позірку адкрыта –
акупант разбіў гасцінец
ды пасевы вытаптаў.

У паветры – “Юнкерс”-“рама”
з фюзеляжамі двума.
На Маскву калон напрамак –
горад фюрэравых мар.

Аддаляецца марудна
гуж калон неабстраляных…
Ды адкрыецца малюнак:
вораг драпае праз Збляны!